Культурніцкі дэсант прыбывае ў Гродна

Будуць дэманстравацца фільмы-пераможцы 2011 і 2012 гадоў. Пасля кінапаказу еўрапейскія барды з Чэхіі і Італіі адыграюць свае акустычныя лайвы. Будуць граць: Andrea Rottin (acoustic, indie-pop, Чэхія) і Gipsy Rufina (experimental, folk, Італія) – гэта сольны праект Эміліана Лібераллі, незалежнага італьянскага фолк-спевака і кампазітара.

Выступіць таксама Дзіма Ску і «Ніхто не Вудзі Ален» (Баранавічы, РБ); «Некаторая адсутнасць гузікаў» (indie, rock, Гродна, РБ), гурт, які з’явіўся з ніадкуль і працягвае хавацца незразумела дзе.

 

Пачатак гэтай падзеі а 17-й гадзіне ў галерэі «Крыга» 10-га чэрвеня.