Правайдэр звышхуткаснага інтэрнэту 4G YOTA сыходзіць з Беларусі

|

Сума будзе разлічана паводле ўмоваў падключэння.

 

Рашэнне звязанае са зменай стратэгічных прыярытэтаў YOTA, якая вырашыла сканцэнтравацца на працы ў Расіі. Базавыя станцыі, усталяваныя ў Мінску і Гродне, дэмантуюць і вывезуць у Расію.

 

Гарадзенцы маглі карыстацца хуткасным інтэрнэтам 4G YOTA са снежня мінулага году. Першыя месяцы кліенты карысталіся інтэрнэтам бясплатна, аплаціўшы толькі мадэм (990 тысяч рублёў), камерцыйная эксплуатацыя сеткі пачалася з 1 красавіка.

YOTA прапаноўвала толькі безлімітныя тарыфы па цане ад 90 тысяч да 350 тысяч рублёў за месяц (хуткасць перадачы дадзеных ад 1 да 40Мбіт/с).

За гэты час кампанія не здолела знайсці дастатковай колькасці кліентаў у Беларусі.