У Гродне ў аварыю трапіў байкер, які 45 разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнне ПДД
Жанчына знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці. На машыне цесця яна выязджала з двара на вуліцу Паповіча. Прапусціўшы тралейбус і некалькі аўто яна паварочвала ў бок плошчы Дзекабрыстаў, калі адчула моцны ўдар у заднюю частку машыны.
Жанчына паведаміла, што да сутыкнення матацыкла “Кавасакі” не бачыла, як і з якой хуткасцю ён ехаў, сказаць не магла.
Калі меркаваць па пашкоджаннях матацыкла і аўтамабіля, хуткасць была больш за дапушчальную. Слядоў тармажэння на месцы ДТЗ не выяўлена. У матацыкліста зламаная ключыца.
Вінаватых у здарэнні вызначыць спецыяльная праверка.
Паводле http://gaigrodno.by