На выездзе з Ліды пенсіянер на грузавіку не прапусціў легкавы аўтамабіль

|

Мінак, які стаў сведкам учарашняга здарэння, распавёў, што “КАЗ” з прычэпам, якім кіраваў 70-гадовы мужчына, не прапусціў на выездзе з горада на трасе Ліда-Вільнюс “Фальксваген-Пасат”, што рухаўся па галоўнай дарозе.

Транспартныя сродкі сур’ёзна пацярпелі.

У “Пасаце” ў момант сутыкнення акрамя 21-гадовага кіроўцы знаходзіліся яшчэ 4 чалавекі.

Усе яны шпіталізаваныя ў раённую бальніцу. Двух пацярпелых удалося выцягнуць з машыны толькі пры дапамозе аварыйна-выратавальнага інструмента “Холматра”.

Не пацярпеў у аварыі толькі кіроўца грузавіка.