Гродзенская АГП запрашае на сустрэчу з экспертамі
Беларусь стаіць на парозе вялікай прыватызацыі. Што нас чакае? Адкрыты працэс у інтарэсах усіх грамадзян або закрытае “распілоўванне” сродкаў? Куды пойдуць грошы: на развіццё нашай эканомікі, у Пенсійны фонд на нашы з вамі пенсіі, ці камусьці ў кішэню? Што будзе з нашай эканомікай заўтра і паслязаўтра? У якой валюце захоўваць зберажэнні?..
Менавіта гэтыя тэмы будуць прадстаўленыя на абмеркаванне ўсім жадаючым паслухаць і паўдзельнічаць у дыялогу.