Будзе распрацаваная канцэпцыя развіцця турызму ў Гродзенскай вобласці

|

Паводле начальніка упраўлення спорту і турызму Вячаслава Апановіча вобласць адстае іншых рэгіёнаў па экспарце турыстычным паслуг.

На яго думку на Гарадзеншчыне будуецца недастаткова паляўнічых комплексаў, якія даюць асноўны аб’ём экспарта, ёсць пытанні з арэндай зброі для замежнікаў.

 

На думку старшыні Лідскага ТДА “Святавіт” Генадзя Конана неабходна адмяніць рэгістрацыю маламерных безматорных судоў (байдарак) і спрасціць атрыманне дазволу на выкарыстанне іх падчас нерасту.

Паводле выкладчыцы ГрДзУ імя Янкі Купалы Святланы Славік, развіццё турызму стрымлівае адсутнасць інфраструктуры і турыстычнага брэнду. Фасады Старога і Новага замкаў неабходна абнавіць, а пры абласной асацыяцыі экскурсаводаў арганізаваць камісію для атэстацыі экскурсаводаў.

Нацыянальны кіраўнік праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Невядомая Еўропа” Сяргей Каляда адзначыў, што перашкаджае развіццю ўязднога турызму магчымасць атрымання турыстычнай візы толькі для груп у складзе не меньш за 5 чалавек. У цэнтры горада няма стаянак для турыстычных аўтобусаў, веладарожак, а спецыялісты па турызме акрамя тэарэтычных ведаў мусяць умець кіраваць байдаркай, веласіпедам.

Паводле Сямёна Шапіры, падчас рапрацоўкі канцэпцыі развіцця турызму неабходна прапрацаваць арганізацыю яшчэ не меньш за 10 фестываляў і святаў, якія прывядуць у вобласць турыстаў. У Гродне павінны з’явіцца мінімум 5 стаянак для турыстычных аўтобусаў, да 50 спецыялізаваных аддзелаў па продажы сувеніраў.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкаму адзначыў, што Стары і Новы замкі будуць абнаўляцца, а архіў з Новага замку варта перанесці ў іншае месца, каб адчыніць кавярню.

Да таго ж у кожным раёне з’явіцца яшчэ па адной паляўнічай хатцы.

 

Паводле http://grodnonews.by
Здымак http://www.zham.am