100 выпускнікоў гродзенскіх школ атрымалі медалі
Сёння ж у школах Гродна – выпускныя вечары. Сёлета іх дазволена праводзіць толькі на базе ўстановаў адукацыі ці культуры.
З нагоды святкаванняў (распараджэннем №149р ад 4 чэрвеня) з 18 гадзін сёння да 8 гадзін 10 чэрвеня суб’ектам гаспадарання забараняецца прадаваць у Гродне алкагольныя напоі і піва.
Продаж алкаголю забаронены на аб’ектах гандлю і рынках. Выключэнне – установы грамадскага харчавання.
Такое рашэнне прынятае па прапанове аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкаму, каб зменьшыць колькасць правапарушэнняў.
Здымак http://www.koncertagency.ru