У Гродзенскай вобласці колькасць ВІЧ-інфікаваных застаецца найменьшай па Беларусі

|

Лідзіруе ў афіцыйнай статыстыцы, як і раней, Гомельская вобласць: 6 тысяч 646 выпадкаў (паказчык распаўсюду -341,3). У Мінскай вобласці 1 тысяча 856 носьбітаў ВІЧ-інфекцыі (111,4), у Мінску – 1 тысяча 944 (90), у Магілёўскай вобласці – 769 (60), на Берасцейшчыне – 1 тысяча 16 (58,6), у Віцебскай вобласці -716 (48,4).

60,3% інфікаваных – моладзь ва ўзросце 15-29 гадоў (8 тысяч 147 чалавек).

Паводле кумулятыўных дадзеных (з 1987 да 1 чэрвеня 2012 года) 46,1% інфікаваных заразіліся падчас унутрывеннага ўвядзення наркатычных рэчываў.

 

Ад пачатку года ў Беларусі выяўлена 548 новых ВІЧ-інфікаваных, ад інфікаваных маці нарадзіліся 78 дзяцей, чатыром з якіх пацьверджаны дыягназ “ВІЧ-інфекцыя”. Дыягназ СНІД за 5 месяцаў года пастаўлены 238 пацыентам. Кумулятыўная колькасць выпадкаў СНІДу на 1 чэрвеня ў Беларусі – 3 тысячы 263.

 

Сярод ВІЧ-інфікаваных пацыентаў памерлі 2 тысячы 854 чалавекі, у тым ліку 1 тысяча 573 – у стадыі СНІДу. Ад пачатку года памерлі 163 носьбіты ВІЧ, 116 з іх – на стадыі СНІДу.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://www.zelenavarta.com