Бліжэйшыя дні ў Гродне: цёпла, дажджы і навальніцы

|

Цяплей, чым звычайна, было ўжо ў мінулыя выходныя, а тэмпература вады ў Нёмане дасягнула 20 градусаў. Залевы, якія назіраліся па ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці, у Лідзе прынеслі дэкадную норму ападкаў (26 мм пры норме за дэкаду 25-29 мм).

 

Сёння ўначы ў Гродне і вобласці будзе воблачна з праясненнямі, тэмпература паветра +10…+12,. Днём 12 чэрвеня без істотных ападкаў, вецер паўночны, паўночна-усходні 4-9 м/с,тэмпература паветра  +21…+23.

 

13 чэрвеня ўначы часам дажджы, месцамі моцныя, у асобных раёнах навальніцы, тэмпература паветра +11…+16. Вецер паўднёвай чвэрці 4-9 м/с, падчас навальніц парывы да 14 м/с. Днём воблачна з праясненнямі, часам дажджы, +17…+22.

14 чэрвеня кароткачасовыя дажджы і навальніцы пройдуць на большай частцы тэрыторыі вобласці. Уначы будзе +9…+14, днём +17…+22.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў 15 чэрвеня таксама на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі. Тэмпература паветра ўначы +8…+13, днём  +16…+21.

 

На выходныя сіноптыкі абяцаюць спёку.

У суботу +21…+26, у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы.

У нядзелю паветра прагрэецца да +24…+29, месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

 

Здымак http://crimeafox.blogspot.com