Цягнік “Беласток-Гродна” з-за кантрабандыстаў спыніўся каля Скідзельскага рынку
Невядома, ці то было запланаванае дзеянне, ці то ў кантрабандыстаў здалі нервы, але торба з кантрабандай трапілася на вочы мытнікам.
Мужчынскія джынсы ( 45 пар) на суму больш за 7 мільёнаў рублёў акуратна сабралі і канфіскавалі.
На наступны дзень з вынаходлівасцю кантрабандысткі сутыкнуліся супрацоўнікі мытні п.п. Прывалка.
Жынчына, якая перасякала мяжу на аўтамабілі «Ford», хавала партыю вопраткі. Для правозу кантрабанды яна выкарыстала небанальны спосаб: спляла сетку з вяроўкі, прымацавала яе да днішча аўтамабіля і туды схавала тавар.
Вопратка коштам каля 5 мільёнаў і ў гэтым выпадку канфіскаваная.
Паводле http://gpk.gov.by
Здымак http://www.youtube.com/attribution?v=2IjvKP8mcwo