На ЦТ у Гродзенскай вобласці зарэгістраваліся 12028 абітурыентаў
71% з іх – сёлетнія выпускнікі школ, 29% скончылі школу раней.
Паступаць у ВНУ у гэтым годзе збіраюцца 81,6% выпускнікоў сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў вобласці.
У навучальныя ўстановы Беларусі плануюць паступаць 11046 з іх (91,8%). У Гродне плануюць вучыцца 6296 чалавек, з якіх 4836 – абітурыенты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Цэнтралізаванае тэставанне пройдзе ў перыяд з 13 да 27 чэрвеня.
Паводле БелаПАН вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі сёлета плануюць прыняць 91,6 тысяч чалавек (на 14 тысяч меньш, чым летась).
Гэта звязана ў тым ліку са змяньшеннем колькасці выпускнікоў сярэдніх навучальных устаноў (на 10 тысяч меньш, чым у 2011 годзе, у Гродзенскай вобласці на 1598 чалавек меньш (7484 супраць 9082).
Прыём абітурыентаў вядуць 54 ВНУ: 45 дзяржаўных і 9 прыватных.
На дзённую форму навучання плануецца прыняць 51,77 тысяч чалавек (на 5,4 тысячы меньш, чым летась), на завочную – 39,42 тысячы (на 8,7 тысячы меньш), на вячэрнюю – 420 чалавек.
У 2012 годзе на 20% скарочаны прыём на навучанне за кошт сродкаў бюджэту на эканамічныя спецывяльнасці, на 15% – на юрыдычныя, на 4% – на гуманітарныя, у 2 разы скарочаны набор на спецыяльнасць “Паліталогія”.
Здымак http://www.ehu.by