Латвійская кампанія пабудуе завод у Гродне

|

Новы рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест” – латвійскае Таварыства з абмежаванай адказнасцю “ЭКСПАРТОДРЫ”. Яно інвестуе ў праект больш за 2 мільёны еўра. На сёння завод толькі праектуецца, а выпуск першай прадукцыі запланаваны на 2013 год.

 

Вытворчасць будзе арыентаваная на экспарт.

Кампанія плануе вырабляць сучасныя святлопразрыстыя канструкцыі і інтэр’ерныя вырабы: драўляныя вокны нестандартнай прамавугольнай і паўкруглай формы, вырабы з шкла і алюмінія, лесвіцы, парогі, дзверы і плінтусы.

Працу на прадпрыемстве атрымаюць каля 30 чалавек.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://mbtm.ru