Выстава: фотаздымкі без кампутарнай апрацоўкі
У экспазіцыі будуць прадстаўлены архіўныя фатаграфіі за 2011-2012 год. Дадзеная выстава – свайго роду справаздача за год, праведзены аўтарам па той бок аб’ектыва.
Гледачам прадставяць як рэпартажны жанр, так і анімалістыку, партрэт, мастацкую фатаграфію. Выстава можа не апраўдаць чаканні аматараў графічнай апрацоўкі, але пацешыць знаўцаў натуральнай фатаграфіі.
Аўтар практычна не выкарыстоўвае графічныя рэдактары, большасць фотаздымкаў і зусім зроблены на плёначную тэхніку.