Пад Навагрудкам разбіўся вайсковы самалёт. Пілот загінуў
«Падчас палёту адпрацоўвалася тэхніка пілатавання і паветранай навігацыі на малых і гранічна малых вышынях», — паведамілі ў Мінабароны.
Пасля выканання задання каля 15.35 на вышыні 200 м самалёт пачаў губляць кіраванне.
Кіраўнік палёту даў лётчыку каманду катапультавацца. Лётчык здолеў адвесці машыну ад вёскі Навіны Навагрудскага раёна. За два кіламетры ад гэтай вёскі самалёт упаў.
Пілот, вайсковы лётчык1-гакласа падпалкоўнік Грыднеў Мікалай Генадзевіч загінуў.
Для высвятлення прычын здарэння створаная камісія Міністэрства абароны.
Здымак http://armyromantic.ru