«Гонар Нацыі» эксперыментаваў палову сутак

|

Пра гульню распавядае адзін з яе аўтараў Мікалай napTu3aH :

 

– Заданні былі вельмі цяжкія нават для нашых гульцоў, якія ўдзельнічалі ў розных міжнародных праектах. А навічкам, што толькі імкнуцца прыйсці на гульню, я раю проста пачытаць сцэнар і падумаць над заданнямі, таму што прайсці яе будзе вельмі цяжка.

 

Гэтая гульня была першай у межах міні-чэмпіянату з чатарох нефарматных гульняў «G4». Тры наступныя пройдуць у ліпені, жніўні і верасні 2012 года і завершацца міжрэгіянальнай «Сваёй гульнёй-2». Мікалай кажа, што «яшчэ не было канкрэтнай падрыхтоўкі да наступных этапаў», аднак адразу папярэджвае пра неверагодныя цяжкасці праходжання.