Адноўлена авіязлучэнне паміж Гродна і Калінінградам

|

Рэйсы з калінінградскага аэрапорта Храброва ў Гродна адбываюцца ў межах летняга раскладу.

Палёты двойчы на тыдзень – па аўторках і пятніцах – будуць  выконвацца авіялайнерамі Bombardier CRJ-200 (рэгіянальны лайнер разлічаны на перавозку  50 пасажыраў у бізнес і эканом класах).

 

У зімовы час рэйсаў на кірунку  Гродна-Калінінград не было.

 

Ляцець у Калінінград на самалёце зручна тым, каму неабходна хутка трапіць на месца альбо хто не мае літоўскай візы, неабходнай для паездкі ў Калінінград іншымі відамі транспарту.

 

Здымак http://search.photo.qip.ru