Ударым аўтапрабегам!
Маршрут аўтапрабега пракладзены праз Лунінец, Гомель, Магілёў, Віцебск, “Хатынь”, Гродна.
Аўтамабілі пераадолеюць больш за 2000 кіламетраў і 12 мая вернуцца ў Брэст.
Пакуль у прабезе ўдзельнічаюць аўтамабілі сябраў Брэсцкага грамадскага аб’яднання “Клуб аматараў рэтрааўтамабіляў “Адам”. Гэта “Опель” (1936 года), “ГАЗ-69” (1964) і “Волга М-21” (1960), але мяркуецца, што паступова да іх далучацца іншыя рарытэтныя аўто.
Арганізатары акцыі прымеркавалі яе да Дня Перамогі, таму яе ўдзельнікі будуць спыняцца ля помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны, сустракацца з ветэранамі.
На фота: Опель Olympia 1936 года вытворчасці.
Фота з сайта http://www.sigma-auto.net