Заўтра ў Лідзе хаваюць пілота СУ-25, што разбіўся пад Наваградкам

|

Гвардыі падпалкоўнік Мікалай Грыднеў, які загінуў, адводзячы самалёт ад вёскі, служыў на пасадзе начальніка паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 116-ай гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы.

 

Мікалай Грыднеў нарадзіўся ў 1975 годзе, пачынаў службу ў расійскіх узброеных сілах. З чэрвеня 2000 года – у беларускай арміі, служыў у 206 штурмавой авіяцыйнай базе ў Лідзе.

У 2011 годзе скончыў камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі і вярнуўся ў Ліду на пасаду начальніка аддзялення баявой падрыхтоўкі.

Агульны налёт падпалкоўніка Грыднева – 540 гадзін.

12 чэрвеня, калі самалёт на вышыні 200 метраў пачаў губляць кіраванне, кіраўнік палёту даў лётчыку каманду катапультавацца. Той паспеў адвесці машыну ад вёскі Навіны, але не паспеў уратавацца сам.

 

 

Самалёту з бартавым нумарам 41, на якім загінуў лётчык, да чарговага рамонту заставалася 10 гадоў. Тэрмін экскплуатацыі гэтых самалётаў распрацоўшчыкі вызначаюць 40 гадамі пры налёце 4000 гадзін. Су-25, які разбіўся пад Наваградкам, быў зроблены 23 гады таму і ў нёбё правёл 1000 гадзін.

 

Паводле іhttp://www.tamby.info