Гродзенцы затрыманыя падчас спробы кантрабанды цыгарэт на 100 тысяч долараў
У аўтамабілях пяці жыхароў Гродна знайшлі больш за 30 тысяч пачак цыгарэт беларускай вытворчасці.
Груз ацанілі ў 321 тысячу злотых.
Адзін з затрыманых прызнаўся, што ўся кантрабанда належыць аднаму яму. Пасля гэтага астатнія чацьвёра былі дапытаныя як сведкі і адпушчаны.
Затрыманы ўладальнік кантрабанды і 5 аўтамабіляў.