Гродзенская ДАІ ўсталюе на мяжы з Польшчай і Літвой бігборды на ангельскай мове

|

Эскізы рэкламных шчытоў з перакладам тэкста змешчаныя на сайце абласной ДАІ для абмеркавання.


Плануецца, што бігборды з’явяцца на польска-беларускай і літоўска-беларускай мяжы блізу пунктаў пропуску “Пагранічны” (Бераставіцкі раён), “Брузгі” і “Прывалка” (Гродзенскі раён), “Беняконі” (Воранаўскі раён), “Каменны Лог” (Ашмянскі раён), “Катлоўка” (Астравецкі раён).

 

Вырабам англамоўных пано ДАІ Гродзенскай вобласці вырашыла заняцца, калі высветлілася, што толькі летась з 140 загінулых на дарогах вобласці людзей 40 сталі ахвярамі ДТЗ з удзелам замежных кіроўцаў.

 

ДАІ просіць выказваць меркаванні пра новыя рэкламныя шчыты праз каментары на сайце gaigrodno.by .