Гродзенцы змогуць атрымаць кансультацыі спецыяліста па ўтрыманні экзатычных жывёл

|

Кожны ахвотны можа паводле папярэдняга запісу пракансультавацца ў ветэрынара заапарку Алены Нерад па пытаннях утрымання, кармлення і  правілах абыходжання з экзатычнымі жывёламі.

 

Кошт паслугі – 20 тысяч рублёў.

Папярэдні запіс – па тэлефоне 8 044 7823511.

 

Загадчыца навукова-асветніцкім сектарам заапарка Алена Пятрова распавяла “Твайму стылю”:

–          Людзі тэлефануюць увесь час, пытаюцца, бо ветэрынарныя клінікі па экзатычных жывёлах не кансультуюць, таму мы вырашылі  накіраваць гэта ў больш цывілізаванае рэчышча.

 

Экзатычнымі ў нас лічацца многія птушкі (канарэйкі, папугаі), змеі, чарапахі. Многіх з іх можна свабодна набыць у заалагічных крамах, аднак утрымліваць іх не так проста.

 

Алена Пятрова:

Ва ўтрыманні нават чарапах ёсць шмат нюансаў. Напрыклад, для іх надзвычай важны тэмпературны рэжым, а іх часта пускаюць у халодную ваду ці на халодную падлогу. Канарэйкам катэгарычна забаронена даваць кіпячоную ваду, а ў клетцы абавязкова мусіць быць рачны пясок. Абавязкова правільнае харчаванне, а многія лічаць, што жывёле ці птушцы дастаткова набытага ў краме корму.

 

Лячыць хворых жывёл гарадзенцаў ветэрынар заапарка не будзе – не мае права, аднак зможа пракансультаваць, параіць лекі.

 

Здымак  http://www.grodnozoo.by