Сур’ёзная аварыя на пад’ездзе да Міра
Як піша Interfax.by са спасылкай на відавочцаў, у ДТЗ удзельнічалі грузавы фургон і легкавы аўтамабіль. Грузавік літаральна разарвала на дзве часткі, другая машына вельмі моцна пашкоджаная, больш за ўсё пацярпела пярэдняя частка.
Відавочцы паведамляюць пра загінулых: на дарозе ляжалі целы, якія ратавальнікі накрылі курткамі.
З сённяшняга дня ў сувязі з правядзеннем фэсту “Музычныя вечары ў Мірскім замку” у мястэчку на тры дні ўведзены абмежаванні на рух і стаянку транспарту.
Здымак http://forum.onliner.by