У Гродзенскім раёне знішчаная найбуйнейшая ў Беларусі плантацыя каноплі
Плантацыю каля вёскі Навасёлкі Гродзенскага раёна супрацоўнікі падраздзялення па наркакантролі Кастрычніцкага РАУС Гродна і салдаты вайсковай часткі 2141знайшлі 4 чэрвеня.
Наркаўраджай выспяваў на плошчы каля 1,5 га.
Агульная вага скошаных канопляў аказалася большай за 230 кг.
Аператыўнікі задакументавалі знаходку і спалілі.
Высвятляюцца асобы гаспадароў наркатычных палеткаў.
Паводле http://uvd.grodno.by