З-за маладых кіроўцаў у выходныя на Гарадзеншчыне загінулі 2 чалавекі, 3 параненыя
Машына рамонту не падлягае, а тры пасажыры трапілі ў бальніцу.
У ноч на нядзелю ў Лідскім раёне за руль “Аўдзі” сеў 18-гадовы юнак, які напярэдадні не здолеў здаць экзамен на права кіравання аўтамабілем.
Хлопец скарыстаўся адсутнасцю бацькоў і разам з сябрам паехаў катацца. Прыяцелі падвезлі дзяўчат на дыскатэку і вярталіся назад, калі каля вёскі Ходараўцы кіроўца перавысіў хуткасць, машыну занесла, яна выехала на левую ўзбочыну і перакулілася. Жыццё кіроўцы выратаваў рэмень бяспекі, а пасажыр загінуў на месцы.
Кіроўца з месца здарэння збег дамоў, дзе праз 2,5 гадзіны і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. Аналізы выявілі ў ягонай крыві алкаголь.
Каля вёскі Новая Гожа пад коламі таксі загінуў пешаход.
21-гадовы кіроўца атрымаў правы меньш за 2 месяцы таму. Збіты пешаход ішоў проста па паласе руху. Позна ўвечары не пазначанага флікерам чалавек кіроўца не заўважыў. Загінулы 23-гадовы мужчына двойчы прыцягваўся да адказнасці за перамяшчэнне па праезджай частцы без флікера.
Паводле http://gaigrodno.by