“Пікавая дама” Гродзенскага тэатра лялек скарыла гледачоў фестывалю ў Польшчы
Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Алег Жугжда ўганараваны прызом за лепшую рэжысуру.
Спектакль “Пікавая дама” па матывах аповесці А.С. Пушкіна і аднайменнай оперы П.І.Чайкоўскага гродзенскія лялечнікі падрыхтавалі да 30-годдзя тэатра, афіцыйнае адкрыццё якога адбылося 1 лістапада 1980 года.
Гродзенскі тэатр лялек першы з беларускіх і лялечных тэатраў бліжэйшых суседніх краін адважыўся на пастаноўку знакамітай аповесці Пушкіна.
У спектаклі шмат музыкі Пятра Чайкоўскага і Гаэтана Даміцэцці ў аранжыроўцы актора лялечнага тэатра Віталя Лявонава.
Традыцыйна для гродзенскага лялечнага тэатра ў “Пікавай даме” спалучаецца гульня актораў з лялькамі і драматычная гульня актораў (Дзмітрыя Гайдэля, Аляксандра Енджэеўскага, Віталя Лявонава, Ларысы Мікульчык).
Міжнародны тэатральны фестываль у Ломжы ладзіцца Тэатрам лялек і актора з 1987 года. У розныя гады яго пераможцамі і прызёрамі былі спектаклі Гродзенскага абласнога тэатра лялек “Трагедыя аб Макбеце”, “Тутэйшыя”, “Чай на двоих”.
Сёлета пераможцы вызначаліся па пяці намінацыях сярод тэатраў з Польшчы, Расіі, Беларусі, Чэхіі, Славеніі, Сербіі, Іраку, Францыі, Гішпаніі і Новай Зеландыі.
Здымак http://www.grodnolyalka.by