У Гродна прыйшло цяпло, але дажджэй абяцаюць больш

|

19 чэрвеня ў Гродзенскай вобласці будзе горача, да +26…+28. Пераменная воблачнасць, кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер паўднёвы, з пераходам на заходні 5-10 м/с, падчас навальніц – да 15-18 м/с.

 

20 чэрвеня невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер слабы, няўстойлівы.

Тэмпература паветра ўначы +9…+14, днём +23…+28.

 

21 чэрвеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, на большай частцы вобласці кароткачасовыя дажджы, днём месцамі моцныя.

Тэмпература паветра ўначы +12…+17, днём +16…+21, месцамі да +26.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў 22 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу +12…+17, днём +19…+24.

Такі характар надвор’я захаваецца і ў выходныя дні. У суботу і нядзелю тэмпература паветра ноччу чакаецца +10…+15, днём +21…+26.

 

Малюнак http://ru.123rf.com