Злодзей скраў грошы з адчыненага офіса ў Гродне

|

Вярнуўшыся, супрацоўнік фірмы не далічыўся амаль 500 тысяч рублёў і 2 банкаўскіх картак. Пацярпелы адразу звярнуўся ў міліцыю.

 

Падазраванага ў крадзяжы зафіксавалі відэакамеры. Улічыўшы спосаб, якім было ўчынена злачынства,  супрацоўнікі міліцыі распаўсюдзілі фотаробат падазраванага па ўсіх бліжэйшых прадпрыемствах і арганізацыях.

Праз пару дзён падобнага мужчыну затрымалі супрацоўнікі службы бяспекі арганізацыі, памяшканні якой ён правяраў, спадзеючыся зноў знайсці адчыненыя дзверы.

 

Злодзеем аказаўся мужчына 1957 года нараджэння, які пайшоў на злачынства на наступны дзень пасля сканчэння тэрміну пакарання па папярэдняй судзімасці.

Распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК РБ “Крадзеж”.

 

Паводле http://uvd.grodno.by