Пяцігадовы малы спаліў павець і машыну

|

Пакуль маці гатавала абед, малы схапіў запалкі і пабег на вуліцу.

 

Хлопчык бавіўся з запалкамі, калі адна з іх падпаліла стог сена. З яго полымя перакінулася на павець (пад адным дахам з хатай), лазню і “Жыгулі”, што стаялі ў двары.

Убачыўшы полымя, маці схапіла дзяцей і пабегла з двара.

 

Выратавальнікаў выклікала суседка.

З пажарам паўгадзіны змагаліся 6 пажарных разлікаў.

 

Агонь цалкам знішчыў павець, пашкодзіў дах лазні і салон аўтамабіля.

 

Паводле http://112.by