Сустрэча беларускіх валанцёраў з будучым амбасадарам Літвы ў Беларусі
– Як Вы ставіцеся да спрашчэння ў Беларусі візавага рэжыму і наступнай адмены віз?
–Людзі жадаюць больш кантактаваць, падарожнічаць і для гэтага неабходна спрашчэнне візавага рэжыму. Вядома, справа гэта комплексная і шматбаковая. Павінны быць перамовы, у якіх неабходны ўдзел абодвух бакоў. На жаль, існуюць рознагалоссі ў тактыцы перамоваў.
Пры гэтым будучы амбасадар ўспомніў, што на адной з канферэнцый адзін з беларускіх паслоў (імя Лінас не называў) з нагоды спрашчэння віз выказаўся: «Дрэнны час для перамоваў, бо 200 чыноўнікаў з’яўляюцца не выязнымі.
Таксама распавёў, што ў Бруселі лічаць, што працу трэба пачаць не з ўрада, а з простых грамадзян, а таксама, каб пачаць перамовы, урад Беларусі павінен выканаць шэраг умоў у дачыненні да палітвязняў: іх вызваленне і наступная рэабілітацыя.
– Як Вы ставіцеся да працы нашай кампаніі?
– Тое, чым вы займаецеся – пахвальна. Беларусы павінны ведаць, што адбываецца ў суседніх краінах. Тое, што з беларусамі трэба больш кантактаваць, мець зносіны – гэта не падлягае ніякім спрэчкам. Інфармаваць трэба ўсіх: пачынаючы з моладзі і заканчваючы старэйшым пакаленнем. Дарэчы, у вас вельмі добрая ідэя, можа ёсць сэнс прадставіць арганізацыю на канферэнцыі ў Брусэлі?
– Калі Вы станеце амбасадарам у Беларусі, ці будзеце неяк ўплываць на ўрад Беларусі, каб дамагчыся спрашчэння візавага рэжыму?
– Кіравацца такім падыходам, калі табе не падабаецца сітуацыя і ты чакаеш, калі яна зменіцца – гэта не мой прынцып. У мяне няма мэты агітаваць, пераконваць – гэта ваша задача. Я толькі магу падказаць.