Памятны знак у гонар сяброўства каталікоў, праваслаўных, мусульман і юдэяў адкрылі ў Іўі
Падобныя на сцены адной пабудовы, кожная з іх павернутая да святыні альбо месца малітвы каталікоў, праваслаўных, юдэяў і мусульман, піша catholic.by .
Ініцыятарам з’яўлення ў Іўі памятнага знака ў гонар сяброўства і еднасці прадстаўнікоў чатырох найбольш распаўсюджаных веравызнанняў рэгіёна стаў старшыня райвыканкаму Міхаіл Валчэцкі.
Помнік урачыста адкрыты падчас святкавання Дня горада.
Урачыстасці распачаліся ў праваслаўным і каталіцкім храмах і мячэці малітвамі за еднасць народаў і мір у краіне. Пасля гэтага працэсіі вернікаў асноўных веравызнанняў Іўеўскага раёна сышліся на плошчы, адзе і адбылося адкрыццё памятнага знаку.
Паводле http://catholic.by