Пяць сутак за бег у трусах і працівагазе

|

Як паведаміла “Газета Слонімская”, здарэнне мела месца позна ўвечары (каля 22.30).

Хлопец ужо апранаў штаны ў мікрааўтобусе, дзе яго чакала кампанія, калі пад’ехалі две міліцэйскія машыны.

Міліцыянты пад пагрозай ужыцця сілы прымусілі юнака перасесці ў іх машыну.

У выніку суд Слонімскага раёна прысудзіў хлопцу 5 сутак арышту за парушэнне правапарадку.

На фота: той самы забег у працівагазе.

Фота “Газеты Слонімскай”