У Гродне зарэгістраваныя выпадкі захворвання на клешчавы энцэфаліт

|

Паводле ўрача-энтамолага Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, гэта першыя выпадкі захворванняў у гэтым годзе. 

Коз захварэлыя ўтрымлівалі на тэрыторыі Гожскага сельсавету.

 

Вірус трапіў у арганізм жывёл праз укус кляшча, аднак у саміх коз захворванне звычайна не развіваецца.

Затое заразіцца могуць тыя, хто ўжывае малако і малочныя вырабы на аснове некіпячонага малака жывёлы. Рызыка вялікая, асабліва калі малако атрыманае ад маладых жывёл.

 

Вірус энцэфаліта гіне пры тэмпературы 100 градусаў, таму пазбегнуць захворвання дапаможа звычайнае кіпячэнне малака цягам 2 хвілін.

Спецыялісты звяртаюць увагу на тое, што дойных коз і кароў пажадана пасвіць на спецыяльна выдзеленых пастбішчах і штодня аглядаць на наяўнасць кляшчэй.

 

У першым паўгоддзі мінулага году выпадкаў захворвання на клешчавы энцэфаліт у Гродне не было, у 2010 годзе на гэты перыяд былі дыягназаваныя 2 выпадкі.

 

Здымак http://green-dom.info