Пенсіянерка скочыла ў калодзеж

|

Выратавальнікаў выклікала суседка.

Няшчасны выпадак здарыўся ў першай палове дня 19 чэрвеня.

 

Пасля 12 гадзін суседка пацярпелай выйшла на двор і пачула крыкі аб дапамозе.

Зазірнуўшы ў студню на суседскім падворку,  яна ўбачыла ў глыбіні 85-гадовую пенсіянерку і выклікала выратавальнікаў.

Ратавалі старую супрацоўнікі МНС з дапамогай вяроўкі і лесвіцы.

 

Сама пацярпелая не змагла патлумачыць якім чынам трапіла ў калодзеш і колькі часу там правяла.

Медыцынскія работнікі, якія прыехалі на выклік, кажуць пра спробу суіцыду. Калодзеж быў глыбінёй 7 метраў і дыяметрам 1,2 метры з узроўнем вады 1 метр 20 см.

 

Жанчыну змясцілі ў шпіталь.

 

4 чэрвеня са студні ратавалі жыхарку Іўя.

Паводле http://112.by