Тэатральныя калектывы з Гродна атрымалі прызавыя месцы на фестывалі “Балтык-Сатэлід – 2012”
Гродзенскія калектывы вярнуліся дамоў з Гран-пры, 1 і 2 месцамі і 6 дыпломамі.
Народны моладзевы музычна-драматычны тэатр “Гродзенская Надзея” атрымаў “Гран пры” моладзевага журы, 1 месца прафесійнага журы.
Дыпломам “За акторскі дуэт” уганараваныя Аглая Жугжда і Яўген Вайцяхоўскі. Хрысціна Сайко і Жана Шарала атрымалі дыплом “За цудоўны вакал”. Калектыў прывез таксама дыпломы “За харэяграфію”, “За рэжысуру”, “За лепшы акторскі ансамбль”.
Заслужаны аматарскі калектыў музычна-драматычны тэатр”Гродзенскі званочак” дзяржаўнай установы культуры “Гарадскі Дом культуры” атрымаў II месца прафесійнага журы. Удзельнік калектыву Макар Мажэйка ўганараваны дыпломам “За эпізод”.
Фестываль тэатраў дзяцей і моладзі прайшоў у польскім горадзе Сейны з 12 па 17 чэрвеня.
Паводле http://grodno.gov.by
Здымак з сайта http://million.by