Гісторыя з помнікам лекару мае працяг
Самым цікавым паведамленнем, як лічыць Андрэй Ціхаміраў быў ліст з консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне: «Шаноўны спадар! Дзякуй вам за інфармацыю. Помнік перанесены на вайсковаыя могілкі. З павагай Андрэй Хадкевіч».
Аднак па просьбе Андрэя мне давялося схадзіць і пад сінагогу і на вайсковыя могілкі. Недалёка ад сінагогі, як і раней, спачывае гэты надмагільны камень (на фота), нібыта на яго нічога не ўплывала. Андрэй Ціхаміраў будзе і далей спрабаваць звярнуцца да прадстаўнікоў грамадскасці гораду, каб змяніць лёс помніка – яго перанясуць на могілкі і ён не будзе проста валяцца пасярод гораду.