Бясплатныя візы для ўдзельнікаў рок-фэсту

|

Фэст «Be2gether» на гістарычных землях Нарвілішскага замка збірае аматараў рознай музыкі ўжо ў трэці раз. Сёлета Be2gether уключаны ў спіс мерапрыемстваў праграмы “Вільня – культурная сталіца Еўропы”.

Ля сценаў Нарвілішскага замку будуць усталяваныя две аграмадныя сцэны, клуб танцавальнай музыкі.

Сярод гуртаў, якія выступяць на Фэсце – беларускі “Ляпис Трубецкой”, зоркі панк-рока з ЗША „Gogol Bordello“, лідэр многіх еўрапейскіх хіт-парадаў – нямецкі гурт „Polarkreis 18“. 

Цяжкую музыку на фэсце прадставіць шведскі „Clawfinger“, які лічыцца адным з пачынальнікаў стылю  new metal. Брытанскі “Touch and Go” са сваёй музыкай у стылі elektro jazz зрабіў у свой час сапраўдную сенсацыю ў музычным жыцці Еўропы.

Удзел у фестывалі возьме і шэраг іншых вядомых выканаўчаў.

Падчас фэсту можна ўладкавацца на тэрыторыі адмысловага абсталяванага кэмпінга.  Таксама да ўвагі гасцёў кіно пад адчыненым небам, спартовыя спаборніцтвы, урокі музыкі і танца, заняткі жывапісам, адмысловыя зоны рэлаксацыі.

На фэсце таксама працуе адмыслова ўстроены дзіцячы садок, дзе бацькі могуць пакінуць сваіх малых пад наглядам.

Кошт квіткоў для беларусаў складае 142 тысячы рублёў. Літоўская амбасада абяцае ўсім уладальнікам квіткоў бясплатныя візы на час імпрэзы.

Замовіць квіткі можна на сайце www.soundline.by

Дадатковую інфармацыю шукайце на афіцыйным сайце Фэсту – www.b2g.lt

На здымку: Be2gether-2008