Павел Латушка прыспешвае пачатак рэстаўрацыі Крэўскага замка

|

Распрацоўкай дакументацыі займаецца “Белрэстаўрацыя”. Рэстаўрацыйна-аднаўленчыя працы павінны распачацца ў бліжэйшы час.

На нарадзе ў Смаргонскім раёне абмеркаваныя найлепшыя падыходы да кансервацыі фрагментаў помніка архітэктуры, выяўлення яго архітэктурна-будаўнічых асаблівасцей, размяшчэння музейнай экспазіцыі, стварэння ўмоваў для наведвання турыстамі.

 

Крэўскі замак ўвайшоў у пералік помнікаў, якія цягам 2012-2015 гадоў павінны быць закансерваваныя дзеля захавання і падрыхтоўкі для экспанавання.

Сёлета на фінансаванне прац на рэштках Крэўскага замка плануецца накіраваць 1,2 мільярды рублёў.

 

Крэўскі замак быў пабудаваны вялікім князем Гедымінам і яго сынам Альгердам на рубяжы 13-14 стагоддзяў. У 1385 годзе ў ім была падпісаная Крэўская ўнія, якая аб’яднала ВКЛ і Каралеўства Польскае пад уладай Ягайлы.

 

Паводле http://subs.belta.by

Здымак http://antykvaryat.blog.tut.by