За дзень беларуска-літоўскую мяжу нелегальна перайшлі 18 грамадзян Грузіі і Афганістана

|

2 мужчыны, жанчына і 2 непаўнагадовых затрыманыя дзякуючы начному тэлефанаванню жыхаркі вёскі Сяновес Варэнскага раёна.

Дакументаў у людзей не было. Яны змаглі па-руску патлумачыць, што прыбылі з Афганістану.

На кантрольна-следавой паласе Кабяляйскай заставы знайшлі сляды з Беларусі на літоўскі бок мяжы. Хутчэй за ўсё яны належаць затрыманым: ад гэтага месца да вёскі, дзе заўважылі нелегалаў, – некалькі сот метраў.

 

 Усе пяцёра папрасілі ў Літве прытулку.

 

У той жа дзень памежнікі Падварэнскай заставы затрымалі нелегалаў з Грузіі.

 

Памежнікі спынілі для праверкі аўтобус, які з вёскі Лайбішкес на мяжы з Беларуссю кіраваўся ў Вільню. Шасцёра з пасажыраў выглядалі падазрона. Аказалася, што гэта грамадзяне Грузіі, якія толькі што нелегальна перайшлі мяжу.

 

Памежнікі правялі агляд тэрыторыі і ў раёне вёскі Мядзінінкай затрымалі яшчэ трох падазроных без дакументаў.

Усе затрыманыя грамадзяне Грузіі змешчаныя ў арастанцкую.

 

Але і на гэтым сюрпрызы не скончыліся. Памежнік, які вяртаўся дамоў пасля змены, у гэты ж вечар заўважыў трох падазроных на аўтастаянцы ў раёне вёскі Рудаміна. Гэта таксама былі грамадзяне Грузіі, што прыйшлі на тэрыторыю Літвы нелегальна. Падчас допыту яны папрасілі ў гэтай краіне прытулку.

 

Сёлета літоўскія памежнікі затрымалі ўжо 171 грамадзяніна Грузіі і 33 – Афганістана, якія трапілі ў Літву нелегальна.

 

Паводле http://gpk.gov.by