Фестываль джазу ў Гродне

|

30 чэрвеня і 1 ліпеня канцэрты традыцыйна адбудуцца пад адкрытым небам у дворыку Новага замка.

 

У суботу выступіць аркестр філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова з удзелам саліста Юрыя Ахачынскага (С.-Пецярбург).

У нядзелю гарадзенцаў чакаюць выступы беларускіх і польскіх джазменаў, у тым ліку – легенды польскага джазу Лоры Шафран.

 

Сёлета госці музычных вечароў змогуць таксама паўдзельнічаць у майстар-класах па танцах і паназіраць за майстрамі бодзі-арту.

 

Міжнародны джазавы фестываль ладзіцца ў Гродне сёмы раз.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://www.luxury2.ru