Хакейны “Нёман”: арыентацыя на Захад

|

Навабранец “Нёмана” гуляў дагэтуль у чэмпіянатах Фінляндыі і Славакіі. У наймацнейшым фінскім дывізіёне Ёкіла ў 65 гульнях закінуў 11 шайбаў. У чэмпіянаце Славакіі, дзе хакеіст летась гуляў за “Банску Быстрыцу”, на яго рахунку 16 шайбаў у 52-х гульнях.

 

На рахунку 26-гадовага Ёкілы таксама некалькі гульняў у складзе юнацкай зборнай Фінляндыі.

 

Ёкіла стаў ужо чацьвертым заходнееўрапейскім легіянерам “Нёмана”, які падпісаў сёлета кантракт з камандай. Да гэтага склад клуба, які на гэтым тыдні пачаў падрыхтоўку да новага сезона, папоўнілі  яго земляк Ёні Хаверынен, а таксама нарвежцы Стэфан Торэсэн і Фрэдрык Чэсар.

 

У папярэднія сезоны “Нёман” рабіў стаўку на легіянераў з Расіі і Латвіі. Зараз у камандзе застаўся толькі адзін замежны хакеіст з “Усходу” – расеец Аляксандр Палушын.

 

Рэгламент беларускага чэмпіянату дазваляе заяўляць на гульню толькі 4-х легіянераў. Гэта азначае, што хтосьці з замежных хакеістаў гарадзенскай каманды вымушаны будзе знаходзіцца ў запасе.

 

Колькасць легіянераў у “Нёмане” магла быць большай, але славенскі брамнік Хачавар, з якім ужо быў падпісаны кантракт, вымушаны быў пакінуць каманду пасля таго, як Беларуская федэрацыя хакея забараніла ўдзел у чэмпіянаце краіны брамнікам-небеларусам.

 

Фота www.eliteprospects.com і Miko Pesonen (http://karhuvaari.kuvat.fi)