У Гродне адбылася выстава рарытэтных аўто

|

У цэнтры гораду на Савецкай плошчы было прадстаўлена больш дзесятка рознага кшталту аўто.

 

Сярод іх былі цюнінгаваныя сучасныя аўто і рарытэтныя маркі.

 

Сярод самых цікавых аўтамабіляў быў ЗІС, які, па словах яго ўладальніка, калісьці належыў аднаму з савецкіх генералаў.

 

Гарадзенскі праект autogrodno.by прадставіў аматарам шэраг цюнінгаваных аўто і аўто з аэраграфіяй, а таксама некалькі цікавых матацыклаў.

 

Выстава доўжылася больш за 3 гадзіны і сабрала вялікую колькасць зацікаўленых гледачоў.

 

Асабліва цікава было назіраць, як на фоне аўто фатаграфаваліся маладыя дзяўчаты.

 

Фота аўтара

 

У хуткім часе вялікая колькасць такіх здымкаў напэўна з’явіцца на іх старонках у сацыяльных сетках.