270 міліёнаў чужых рублёў за чатыры гады
Бухгалтар па аплаце працы з 2004 да 2008 года налічвала грошы за адпачынак былым супрацоўнікам прадпрыемства. Але атрымлівала іх сама разам з начальнікам аддзела, двума майстрамі, вядучым спецыялістам аддзела і загадчыцай інтэрната.
Суд над злачыннай групай адбудзецца ў судзе Кастрычніцкага раёна 19 мая.
За час следства абвінавачаныя ў крадзяжы ўжо вярнулі каля ста міліёнаў.
Фота з сайта http://naviny.by