Дзявочы рок у «Афіцэроff»

7 ліпеня гарадзенская экперыментальная пляцоўка ў Доме Афіцэраў запрашае паслухаць дзявочы рок.


Украінскі гурт The Refrigerator CutieS з Запарожжа прадставіць гарадзенскім слухачам сваю новую праграму.

 

Тур дзяўчат апроч Гродна захопіць і Мінск, дзе яны выступяць у адным з клубаў 6-га ліпеня.

The Refrigerator Cuties – Graduation Time from Stan Lee on Vimeo.

 

Апроч украінскіх задорных дзяўчат чакаецца, што для гарадзенскіх слухачоў у гэты дзень таксама зацікавіць сваёй творчасцю сталічны гурт «Людзі горада М».

 

Як кажуць музычныя крытыкі, музыка гэтага гурта – «гэта музыка для людзей, што не развучыліся думаць» . На на адным з фестываляў гэты гурт атрымаў намінацыю «Лепшая паэзія ў рок-музыцы».

 

Пачатак мерапрыемства ў клубе “Афіцэроff” а 19-й гадзіне. Квіток каштуе 20 тысяч рублёў.