“Басовішча” у фатаздымках

|

Здымкі, якія зроблены ў розныя гады падчас фестывалю “Басовішча”, будуць прадстаўлены ў беластоцкім Цэнтры імя Людвіка Заменгофа на выставе “Басовішча – каханне, індэнтычнасць, захапленне”. Выстава арганізавана Цэнтрам імя Людвіка Заменгофа сумесна з Беларускай асацыяцыяй студэнтаў.


Фестываль, які сёлета адбудзецца з 13 па 15 ліпеня, з’яўляецца адным з найбуйнешых музычных падзей паўночна – усходняй Польшчы. На фэсце свабодна і без усялякіх абмежаванняў прадстаўлена сучасная незалежная музыка, якая створана маладымі людзьмі як з беларускага боку мяжы, так і з польскага.

 

Праект “Басовішча – каханне, індэнтычнасць, захапленне”, які будзе прэзентаваны на выставе, прадставіць з дапамогай розных формаў (фатаграфіі, відэазапісы, а таксама розныя сувеніры) як мага больш поўную дакументацыю знакамітага фестывалю.

 

Адкрыццё выставы адбудзецца 6 ліпеня ад 18.00 да 20.00 (па польскі часе) у Цэнтры імя Людвіка Заменгофа па адрасе: Беласток, вул. Варшаўская, 19.

 

Паводле www.centrumzamenhofa.pl

Здымак з generation.by