Аварыя з самымі цяжкімі за апошнія паўгады наступствамі здарылася ў Ваўкавыскім раёне
29-гадовы жыхар Ваўкавыска выпіў пасля працы і, хоць ніколі не меў праў кіроўцы, вырашыў пракаціцца.
Ключы ад “Рэно” ён выцягнуў з сумачкі сужыцелькі.
Па дарозе на Скідзель сустрэў трох хлапцоў, у якіх паспрабаваў даведацца, як даехаць да горада, але тлумачэнняў не зразумеў. Тыя пагадзіліся паказаць яму дарогу і селі ў салон машыны.
Па незразумелай цяпер прычыне пьяны кіроўца змяніў маршрут і паімчэў у адваротным накірунку.
На досвітку на прамым гарызантальным сухім участку дарогі ў раёне Лунна “Рэно” заскочыла на правую ўзбочыну, пасля пайшла ў левы кювет і перавярнулася.
Ніхто ў салоне не скарыстаўся рамнямі бяспекі, таму іх выкінула з машыны.
Усіх змясцілі ў бальніцу, дзе ў кіроўцы выявілася чатырохразовае перавышэнне нормы ўтрымання алкаголю ў крыві.
Васямнаццацігадовы юнак, што ехаў па правай руцэ ад кіроўцы, ад цяжкіх пашкоджанняў памёр праз 7 гадзін пасля здарэння. Яшчэ праз тры гадзіны памёр пасажыр, які сядзеў ззаду за кіроўцай.
Вінаваты ў здарэнні цяпер сцвярджае, што не памятае каб сядаў за руль. Кажа, што гэта мог быць нехта іншы. Выпадковых спадарожнікаў на фотаздымкаў не пазнаў ці зрабіў выгляд, што не пазнаў.
Паводле http://gaigrodno.by