Штрафы за безбілетны праезд могуць павялічыцца да 50 тысяч
Калі ўвосень дакумент будзе прыняты ў другім чытанні, за безбілетны праезд “зайцы” будуць плаціць 0,5 базавай велічыні ці 50 тысяч рублёў.
На сёння штрафы для безбілетнікаў роўныя 0,2 базавай велічыні – 20 тысяч. Да павелічэння памеру базавай безбілетны праезд каштаваў “зайцам” усяго 7 тысяч.
За апошнія 2 гады колькасць безбілетнікаў значна павялічылася, прычым штрафы плоцяць далёка не ўсе: вялікая колькасць затрыманых кантралёрамі грамадзян проста збягае.
У суседніх краінах праезд без білета караецца больш сур’ёзна.
У Вільні штраф складае 20 літаў (60 тысяч беларускіх рублёў), у Варшаве прыкладна 40 еўра, у Вялікабрытаніі – 80 фунтаў альбо больш за мільён рублёў.
Летась у сто разоў павялічыліся штрафы ў Маскве. Цяпер у пераліку на нашы грошы тамтэйшыя “зайцы” плоцяць 253 тысячы.
Здымак http://nesvizh.by