Гарадзенскі след Якуба Коласа

Аказалася , што лёс навукоўца Вазнясенскага таксама вельмі складаны: па даце ліста можна вызначыць, што сам Вазнясенскі толькі вызваліўся са сталінскай вязніцы і ў гэты час жыў у Казані.

 

Згодна невялічкаму даследванню, маскоўскі прафесар знаходзіўся за кратамі больш за 5 год і быў вызвалены за некалькі месяцаў да атрымання гэтага ліста. Пасля адседкі згодна савецкім законам было забаронена вяртацца ў Маскву, і Аляксандр Вазнясенскі застаўся ў сталіцы сённяшняга Татарстана – Казані.

 

Вядомым фактам з’яўляецца тое, што спадар Вазнясенскі з’яўляўся адным з самых знакамітых прафесароў таго часу, і на яго лекцыі наведвалася вялікая колькасць студэнтаў Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

Вось што піша пра Вазнясенскага ў адной са сваіх кнігаў Сяргей Чыгрын : «Нарадзіўся Аляксандр Вазнясенскі (Узнясенскі, Узнесянскі) у Сімбірскай губерні ў Расіі. Пасля заканчэння ў 1913 годзе славяна-рускага аддзялення гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта атрымаў там магчымасць навуковай падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Але Першая сусветная вайна прымусіла памяняць месца жыхарства, а таксама ўсе свае жыццёвыя планы. 

Спачатку ён працуе асістэнтам, прыват-дацэнтам гісторыка-філалагічнага факультэта Растоўскага універсітэта, а калі ў 1921 годзе быў адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт, Аляксандр Вазнясенскі прыехаў у Менск. Сюды яго запрасіў першы рэктар БДУ Уладзімір Пічэта. Спачатку ён быў дацэнтам, а з 1927 года стаў прафесарам. Хутка вывучыў беларускую мову, шмат чытаў твораў беларускіх аўтараў, з многімі літаратарамі быў знаёмы асабіста, часта сустракаўся, сябраваў. Вясной 1926 года, калі пачаў вывучаць творчасць Янкі Купалы, быў запрошаны песняром на кватэру на Кастрычніцкую вуліцу. «Я быў у яго каля дзвюх гадзін, – згадвае Вазнясенскі ў  зборніку «Янка Купала» (Мн., 1952. С.85). – Увесь час быў запоўнены ажыўленай размовай на літаратурныя тэмы. Маё наведванне засталося незабыўным».

У 1920-х гадах Аляксандр Вазнясенскі шмат друкуецца. У часопісах «Полымя», «Узвышша», «Крывіч», «Маладняк», у «Працах БДУ» ён аналізуе творчасць Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, даючы параўнальна-тыпалагічную характарыстыку іх творчасці ў кантэксце еўрапейскіх літаратур. У часопісе «Полымя» за 1929 год літаратуразнавец публікуе сваё вялікае даследаванне «Ля вытокаў мастацкай прозы Якуба Коласа».

 

Гэты ліст мог бы быць часткай літаратурнай спадчыны пісьменннікаў, аднак сённяшнія збіральнікі лепш адправяць яго за мяжу і заробяць грошы, чым пакінуць яго ў прыватнай калекцыі, ці аддадуць у музей. Аднак вядома, што гэты ліст пяройдзе ў нямецкі часопіс, які піша пра беларускую філатэлію, і пра яго даведаецца ўвесь свет пад час бліжэйшых сусветных выставаў.

 

Дзякуй нямецкім збіральнікам і за гэта.