Фотапаляванне за… аўтамабілямі
Тры гарадзенскія дружыны, што прымалі ўдзел у гульні, занялі пятае, дзевятае і 11 месцы. Увогуле прымала ўдзел 12 камандаў з розных краін былога СССР. Была нават адна каманда, удзельнікі якой жывуць ў Кітаі.
Менавіта жыхары паднябеснай, за свой крэатыў і атрымалі прыз ад аўтара гульні і ўладальніка дамена – 10 дадатковых балаў за ўдзел. Трэба было зрабіць прыгожы здымак транспартнага сродку, маладзёны для гэтага ўжылі адмысловы спосаб здымкі.
Пра гульню распавядае капітан гарадзенскай каманды «Фантомы» – Юлія Navy_ska Навіцкая:
– У гэтай гульні самыя машыны было знайсці лягчэй. Менавіта гэта і давала дадатковы стымул ў іх пошуку і таму гульня прайшла вельмі пазітыўна.
Сярод цікавых аўто, што трэба было зняць гульцам, былі як даволі простыя («Фольксваген гольф»), так і даволі складаныя кшталту BMW Z4. Падобныя фотагульні будуць працягвацца.