Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека заклікае спыніць справу Пачобута
FIDH заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць усякі пераслед журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў апазыцыі.
Акрамя таго, арганізацыя настойвае на неадкладным вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і на павазе да свабоды выказванняў і сумлення, якую гарантуе Канстытуцыя Беларусі.
Журналіста Андрэя Пачобута 30 чэрвеня выпусцілі з гарадзенскай турмы пад падпіску аб нявыездзе.
Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2: «Паклёп у адносінах да прэзыдэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, або ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, або ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп або знявагу».
Паводле Крымінальнага кодэксу журналіста могуць пакараць абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленнем волі на такі ж тэрмін.
Пачобут адмовіўся супрацоўнічаць са следствам.