Ашмяны могуць прадстаўляць дадатковую турыстычную цікавасць

|

Турыстычны маршрут можа ўключаць наведванне пунктаў Дугі Струве, а таксама іншыя славутасці. У прыватнасці, побач з пунктам Тупішкі размешчана вёска Баруны, дзе ўсталяваны помнік рускім лётчыкам Першай сусветнай вайны. Акрамя таго, з гэтай мясцовасцю звязана некалькі падзей сярэднявечнай гісторыі, у прыватнасці, жыцця Сафіі Гальшанскай.

Дзяржкаммаёмасць гатова падтрымаць любыя ініцыятывы, звязаныя з уцягваннем у сферу турызму пунктаў Дугі Струве. «Многае залежыць ад таго, хто гэтым будзе займацца, якая ў яго будзе цікавасць», – адзначыў Георгій Кузняцоў. «Разам з тым Дзяржаўны камітэт па маёмасці не можа гэтым займацца, гэта – не наша вобласць», – працягнуў старшыня камітэта.

Дуга Струве – унікальны помнік гісторыі і навукова-тэхнічнай думкі з калекцыі Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Названая ў гонар кіраўніка даследавання, выбітнага астранома, геадэзіста і матэматыка Расіі Васіля Якаўлевіча Струве. Дуга Струве – гэта сетка з 265 трыангуляцийных пунктаў, якія прадстаўлялі сабой закладзеныя ў зямлю каменныя кубы з даўжынёй рэбра 2 м, працягласцю 2820 км. Яна стваралася з мэтай вызначэння формы і памераў зямной паверхні. У цяперашні час пункты Дугі Струве захаваліся на тэрыторыі адразу некалькіх краін: Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Малдовы і Украіны.

 Па інф. БелТА

Ілюстрацыя на застаўцы: perlyny-ua.narod.ru